lirik.web.id
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

lirik lagu zaklon – dołu

Loading...

зьнікнуць зь небасхілу
зоркай апошняй
падаць долу
лісьцем жоўтым

сьціхлі, сьціхлі апошнія сьпевы
мроі і мары нарэшце сыйшлі
халодныя, чорныя, мёртвыя дрэвы
ніколі не парушаць гэтае цішы

і зоры, нам зоры болей ня зьзяюць
у далонях толькі попел ды прах
і промні сонца нас не абуджаюць
і лёд у блакітных нашых вачах

узьляцець, стаць вышэй за багоў
памерці за ймгненьне да перамогі
зьнікнуць у нетрах мёртвых лясоў
уласнай крывёй абрасіць усе дарогі

сьціхлі, сьціхлі апошнія сьпевы
бачыш: нас тутака болей няма
і нашыя, калісьці магутныя дрэвы
ужо зруйнавала ~ забіла зіма

сьмяяцца, сьмяяцца над сьветабудовай
над страхам прад сьмерцю нікчэмных багоў
і разам з табой зрабіцца звышновай
глядзі ў мае вочы! пі маю кроў!
бачыш, на небасхіле
згасаюць нашых сузор’яў агні
і ў нашых адкрытых ранах састылі
азёры атручаней цёмнай крыві


Lirik lagu lainnya:

LIRIK YANG LAGI HITS MINGGU INI

Loading...