lirik.web.id
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

lirik lagu zaklon – atruta

Loading...

у цьмяным срэбры нябёсаў
чуеш? плач жураўлёў
ім ніколі ўжо болей
не знайсьці тых шляхоў
што вядуць у сьветлы вырай
прэч ад доўгіх начэй
прэч ад восеньскай сьмерці
яе цёмных вачэй

мы ~ нібы тыя жураўлі
толькі выраю ня маем
і няма нам куды
прэч адсюль адлятаць
у бязьмежнай самоце
вочы ўгору ўздымаем
нас атруціла восень
застаецца сьпяваць

як мы слухалі вецер
як хацелі за ім
ў жоўта~шэрым сусьвеце
засталіся адныя
як між лісьця шукалі
свае твары ды сны
як ваўкамі блукалі
ў прадчуваньні зімы
як выцьцём сустракалі
на пагорках дажджы
як бязмоўна стаялі
на магілах ўначы
на ўласных магілах
пахаваных надзей
і рабіліся ночы
ўсе даўжэй, халадней

восень ў мёртвым бязмоўі
сваю трэбу прымае
пакідае на лісьці
мёртвых тых жураўлёў
нашы жылы атрутай
сваёй напаўняе
и састыла, счарнела
наша цёплая кроў

нібы чорнае лісьце
нашы твары збуцьвелі
і ў смузе халоднай
нашы сэрцы маўчаць
а калісьці над лесам
нашы сьпевы ляцелі
як і тых жураўлёў
іх цяпер не чуваць


Lirik lagu lainnya:

LIRIK YANG LAGI HITS MINGGU INI

Loading...