lirik.web.id
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

lirik lagu tav. mauzer – брудная вада (dirty water)

Loading...

кароткачасовы дождж зацягнуўся на колькі год
цяжкія чорныя хмары плывуць з тэрыторыі ўсходу
падхапіць чароўную дрэнь і перастаць быць
чалавекам
якому баліць…
далей ~ вада. мокрыя твары і рукі. і сьцены
калі нешта ня так ~ парві свае вены
але гэта ня выйсце, бо выйсьця няма, ёсць нагода
з гэтай нагоды танкі йдуць на ўсход!

гэтыя сьцены. брудная вада
гэта ня трэба. брудная вада
гэтае неба. задушы мяне небам
брудная вада

мне ня выпіць столькі, бо я амаль цьвярозы
зруха ў патрэбным кірунку. неўнармаваныя позы
гэты дождж маляваў псыхічнахворы мастак?
кубачак гарбаты? ~ так, так. f~ck! f~ck!
я чалавек невядомай пароды ~
такія правілы этыкету, такая мода
шэрыя шыбы. шэрыя. шэрыя кроплі
і цалкам прыстойныя, шэрыя, ціхія воплі

гэтыя сьцены. брудная вада
гэта ня трэба. брудная вада
гэтае неба. задушы мяне небам
брудная вада
(дыктар: на ўсёй тэрыторыі беларусі воблачна. кароткачасовый дажды, на ўсходзе магчымыя навальніцы. сядзіце дома)

гэтыя сьцены. брудная вада
гэта ня трэба. брудная вада
гэтае неба. задушы мяне небам
брудная вада

і гэта ня выйсьце, бо выйсьця няма, а ёсць голад
з раніцы кепска. патрэбны ўкол/
ад розуму
як права на сьмерць, як лекі ад болю…
дайце мне волю!..
я сабе гэта больш не дазволю!..
не паі мяне болей
бруднай вадою!!

гэтыя сьцены. брудная вада
гэта ня трэба. брудная вада
гэтае неба. задушы мяне небам
брудная вада

вада x4


Lirik lagu lainnya:

LIRIK YANG LAGI HITS MINGGU INI

Loading...