lirik.web.id
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

lirik lagu рух – напамін

Loading...

каля ўваходу
ў бязмежнае нібыта назусім
думкі мае летуценнага роду

заўседы новы
аблокаў пад аховай небасхіл
адзінае што можа нас аб’ядноўваць
пад неабсяжнымі палотнамі жывых карцін

зноў не мае меж любоў і аб чым
мы паміж радкоў размаўляем
зорак з неба россып люструючы
вочы адказы шукаюць

як на далоні
павольна без патрэбы ў доказах
у цішыні і бясконцасці тоне
калейдаскопам талых кветак полынь вобразаў

зноў не мае меж любоў і аб чым
мы паміж радкоў размаўляем
зорак з неба россып люструючы
вочы адказы шукаюць

ва ўсе бакі з усіх бакоў
што будзе есць і што было
дыхае разам з табою
ва ўсе бакі з усіх бакоў
што будзе есць і што было
усеахопнае адное

зноў не мае меж любоў і аб чым
мы паміж радкоў размаўляем
зорак з неба россып люструючы
вочы адказы шукаюць


Lirik lagu lainnya:

LIRIK YANG LAGI HITS MINGGU INI

Loading...