lirik.web.id
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

lirik lagu ляпис трубецкой (lyapis trubetskoy) – грай (hray)

Loading...

недзе ля ракі, дзе не мае броду
шэрыя быкі танчуць карагоды
ланцугі ў начы адліваюць златам
воран там крычыць з воўкам родным братам
палыхае там вогнішча да неба
п’юць яны віно заядаюць хлебам
песні ім пяюць старыя цыганкі
б’юць капытам, б’юць, а ў небе маланка!

гэтыя быкі, маюць сваю праўду:
ім не трэба сонца, цемры ім багата
ім вясны не трэба, ім зімы б паболей
каб ты хлопец спаў на пячы ў няволе

грай! шукай! у снах юнацкіх тваі мары!
грай! гукай! вясны зяленай цёплай чары!
грай! спявай! дружна песні райскай волі!
грай! грай! гані быкоў – вярнецца доля!

напілісь быкі, скачуць па краіне
топчуць ручнікі капытамі ў гліне
скачуць па дварах, адчыняюць хаты
хто не пахаваўся – будзе вінаватым!

гэтыя быкі, маюць сваю праўду:
ім не трэба сонца, цемры ім багата
ім вясны не трэба, ім зімы б паболей
каб ты хлопец спаў на пячы ў няволе
грай! шукай! у снах юнацкіх тваі мары!
грай! гукай! вясны зяленай цёплай чары!
грай! спявай! дружна песні райскай волі!
грай! грай! гані быкоў – вярнецца доля!

грай! шукай! у снах юнацкіх тваі мары!
грай! гукай! вясны зяленай цёплай чары!
грай! спявай! дружна песні райскай волі!
грай! грай! гані быкоў – вярнецца доля!


Lirik lagu lainnya:

LIRIK YANG LAGI HITS MINGGU INI

Loading...