lirik.web.id
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

lirik lagu вольны хор (volny chor) – зямля (ziamla)

Loading...

[тэкст песні «зямля» ft. лявон вольскі]

[куплет 1: вольны хор]
вось мая зямля пад нагой бяжыць
вось мая зямля ў снягох ляжыць
закаваная лютым холадам
падуладная чужым волатам…

[куплет 2: вольны хор]
вось мая зямля запаветная
занядбаная, непрыкметная
хоць багатая на малітвы
а крывею шчодра палітая

[куплет 3: вольны хор]
а сыны яе незлічоныя
бесклапотныя, нехрышчоныя
не турбуюцца, не хвалююцца
толькі піць ды спаць не лянуюцца

[куплет 4: вольны хор]
як пачнеш спяваць — не абудзяцца
як пачнеш крычаць — не дачуюцца
а спытаеш піць — не дадуць вады
а захочаш бегчы — няма куды…
[куплет 5: лявон вольскі]
я іду наперад па збочыне
я пяю свае песні змрочныя
а зямля мая пад нагой бяжыць
а зямля мая ў снягох ляжыць


Lirik lagu lainnya:

LIRIK YANG LAGI HITS MINGGU INI

Loading...