lirik.web.id
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

lirik lagu адарвірог (adarviroh) – пераварацень (pieravaracień)

Loading...

чорнае неба ды месяц крывавы
глядзяць на зямлю ды шукаюць ахвяру
ваўкі~ваўкалакі блукаюць у пушчары
каб цемры спрадвечнай здзейснілась мары

ой, не хадзі ты ў лес, дзяўчына
ой, не хадзі за любым услед
бо не чалавек ужо твой мілы
цемрай у сэрцы змяніўся свет
чорныя чары ў крыві палаюць
шэрай поўсцю пакрыўся бок
усё чалавечае ў ім памірае
у цемры душы жыве толькі змрок!

згінае жыццё ў іклах ваўкалака
ідзе паляванне за сэрцам тваім!
ідзе паляванне за боллю ды жахам
чорнае сэрца бяз літасці ў ім!

ахвяра яму ты цяпер, не сяброўка
не чалавек ён цяпер – шэры воўк
тата стары твой бярэ дубальтоўку
дарэмна трымаеш ты рукі яго!

куды ты бяжыш? хіба ж ты сдурнела?
тры кроплі крыві на дуба шкілет
каханне зрабіла цябе звар’яцелай
усё ж ты пабегла за мілым услед
дарэмна б’юць у пушчары стрэльбы ~ звычайныя кулі іх болей не пужаюць
дарэмна шукаюць у лесе паляўнічыя ~ нічога акрамя сваёй смерці яны не знойдуць
удвух яны абралі свой шлях, ды лепей яго не пераходзіць
ледзь толькі кроплі крыві крануліся шкілета старога дрэва ~ цела маленькай дзяўчынкі пачалі ламаць сутаргі, скура яе зыходзіла, замест яе з’яўлялася поўсць, а вочы наліваліся хворай ды бруднай крывёй
дзявуля загінала ў пакутах, але хутка ўсё скончылася, ды пад дрэвам ляжала маленькае ваўчаня

згінае жыццё ў іклах ваўкалака
ідзе паляванне за сэрцам тваім!
ідзе паляванне за боллю ды жахам
чорнае сэрца бяз літасці ў ім!

тата ды маці згубілі дзіцяці
дачка~ваўкалак ~ то сапраўдны праклён
пабегла ў цемру шчасця шукаці
ці знайшла яго? альбо шукае штодзён?


Lirik lagu lainnya:

LIRIK YANG LAGI HITS MINGGU INI

Loading...