lirik.web.id
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

lirik lagu n.r.m. – бацька (baćka)

Loading...

[тэкст песні «бацька»]

[куплет 1]
застрахуй мяне, бацька, ад халоднага ветру
ад марозу ды снегу застрахуй ты мяне
застрахуй мяне, бацька, ад зімовага сонца
ад сцюдзёнага лёду ты мяне застрахуй
халаднее надзея, і зямля халаднее
і зямля халаднее ўсё хутчэй і хутчэй
толькі чорныя дрэвы цягнуць крохкія пальцы
да халоднага сонца, да сляпога святла
з кожным крокам і ўздыхам усё бліжэй да завеі
з кожным крокам і ўздыхам усё бліжэй да зімы
у зімовую спячку адыходзіць рабочы
адыходзіць калгаснік, адыходзіць жаўнер
[прыпеў]
спі спакойна, дарагі таварыш
сні спакойна сонечныя сны
спі спакойна, дарагі таварыш
спі спакойна, дружа, да вясны

[куплет 2]
у зімовую спячку адыходзіць краіна
хіліць вузкую спіну, смокча лапу сваю
застрахуй мяне, бацька, ад заснулай краіны
ад зімовай спячкі застрахуй ты мяне

[прыпеў]
спі спакойна, дарагі таварыш
сні спакойна сонечныя сны
спі спакойна, дарагі таварыш
спі спакойна, дружа, да вясны

[сола]

[прыпеў]
спі спакойна, дарагі таварыш
сні спакойна сонечныя сны
спі спакойна, дарагі таварыш
спі спакойна, дружа, да вясны
[постпрыпеў]
спі спакойна, а~а~а
спі спакойна, е~е~е
спі спакойна, а~а~а
спі спакойна, е~е~е


Lirik lagu lainnya:

LIRIK YANG LAGI HITS MINGGU INI

Loading...