lirik.web.id
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

lirik lagu n.r.m. (band) – try čarapachi 2

Loading...

каб разлічана й сур’ёзна
паглядзець на гэты сьвет
трэба мець цвярозы розум
і спакой у галаве

гэта сур’ёзна
добра, ды позна

мы – проста дзеці
блукаем па свеце
сонца нам свеціць
а ў галаве – вецер
калі ўласная кар’ера
падымаецца ўгару
трэба дзякаваць карнэгі
фройду, шапэнгаўэру

гэта сур’ёзна
добра, ды позна

мы – проста дзеці
блукаем па свеце
сонца нам свеціць
а ў галаве – вецер

будзе ўсё ў цябе ў парадку
будзе добра ўсё з табой
будуць грошы. будуць градкі
глеба, гліна, перагной
будзе добрая ўлада
будзе нешта на стале
аптымальныя расклады
ды чагосьці не стае

гэта сур’ёзна
добра, ды позна

мы – проста дзеці
блукаем па свеце
сонца нам свеціць
а ў галаве – вецер
мы – проста дзеці
блукаем па свеце
сонца нам свеціць
а ў галаве – вецер


Lirik lagu lainnya:

LIRIK YANG LAGI HITS MINGGU INI

Loading...