lirik.web.id
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

lirik lagu n.r.m. (band) – fabryka

Loading...

і вось гэты новы дзень ~
дзень адзін з ланцугу
і я у вакно глядзеў
праз імжу, праз смугу…
выбіраеш ~ выбірай
каляровы неба край
выбіраеш ~ выбірай
дзіўны край індакітай…

толькі фабрыка ў маім акне
будзе жыць у летаргічным сне
толькі фабрыка ў маім акне
не прачнецца нават па вясне…
прыйшоў гэты новы дзень
і згарэў, не сагрэў…
і ты ў гэты новы дзень
пасталеў, пастарэў…
робіш выгляд ~ я раблю
што люблю усю зямлю
добры вечар, добры дзень ~
нібы колы па вадзе

толькі фабрыка ў маім акне
будзе жыць у летаргічным сне
толькі фабрыка ў маім акне
не прачнецца нават па вясне…

прыйшоў невядома хто
шэры твар, бляклы твар
і сказаў, што цяпер ён тут
гаспадар, гаспадар…

і можна усё забыць
есьць і піць, сноў не сніць;
і можна набыць віно
і глядзець у вакно
разумееш ~ зразумей
што не згас яшчэ агмень
а калі агмень не згас ~
нам згасаць яшчэ не час!
толькі фабрыка ў маім акне
будзе жыць у летаргічным сне
толькі фабрыка ў маім акне
не прачнецца нават па вясне…


Lirik lagu lainnya:

LIRIK YANG LAGI HITS MINGGU INI

Loading...