lirik lagu leibonik – cycy
[verse 1]
у дзіцячым у садочку
тры гады я на гаршчочку
закахаўся і цягнуся
з той пары я да ганусі
і жыву ў памежным стане
адкажы мне, мая ганя
ці я лысы, ці я грубы
чаму я табе не любы?
[chorus 1]
а мама мне казала на яго ты не глядзі
ты падумай, што табе на гэта скажуць людзі
ён балэба і ня ўмее нават проста пагаліцца
а табе патрэбны хлопец са сталіцы
цы~цы~цыцы~цыцы
цы~цы~цыцы~цыцы
цы~цы~цыцы~цыцы
цы~цы~цыцы~цыцы
[verse 2]
пераехаў у сталіцу
нават модна стаў галіцца
а ёй гэтага не досыць
немым голасам галосіць
ад кахання стаў як шчэпка
нават піва стаў піць рэдка
так схуднеў, што ў ветругу
з дома выйсці не магу
[chorus 2]
а мама мне казала на яго ты не глядзі
ты падумай, што табе на гэта скажуць людзі
ён жа кволы як кавыль, нават моцна не абдыме
а ў ложку дык навогул ад напружання загіне
не~не~нене~нене
не~не~нене~нене
не~не~нене~нене
не~не~нене~нене
[verse 3]
каб хоць трошку падкачацца
мусіў працаўладкавацца:
дзеля маёй дэздэмоны
па начох гружу вагоны
персікі фасую ў тару
аб ганусе маёй мару ~
у кожнай кіле абрыкоса
бачу профіль яе носа
[chorus 3]
а мама мне казала на яго ты не глядзі
ты падумай, што табе на гэта скажуць людзі
ён жа сэрца разаб’е і з дзіцём дурную кіне
у ягонай галаве адно бацвінне
не~не~нене~нене
не~не~нене~нене
не~не~нене~нене
не~не~нене~нене
[verse 4]
як сабака выконваў твае загады
гаў~гаў
спяваў песні паліны і серэнады
маё сэрца зчарствела як корка хле~е~е~ба
ты скажу мне, што табе, чартоўка, трэба
[chorus 4]
а мама мне казала на яе ты не глядзі
ты падумай, што табе на гэта скажуць людзі
забірай ўсе свае рэчы і вяртайся са сталіцы ~
вяртайся ў ашмяны, цябе чакаюць
цы~цы~цыцы~цыцы
цы~цы~цыцы~цыцы
цы~цы~цыцы~цыцы
цы~цы~цыцы~цыцы
сісі
Lirik lagu lainnya:
- lirik lagu marisa monte – felicidade
- lirik lagu the silver doves – medieval lacrosse
- lirik lagu domm. & szaravy – likeline
- lirik lagu rp kiski – escort.mp3
- lirik lagu fotis papazisis – ti se xalaei
- lirik lagu el clooy – me perjudiqué
- lirik lagu lupo – letzte nacht
- lirik lagu pia toscano – brave (from “the great artist”)
- lirik lagu young crow – future son
- lirik lagu umpire – all the things