lirik.web.id
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

lirik lagu dymna lotva – самотны чалавечы голас (a solitary human voice)

Loading...

я не ведаю, пра што расказваць… пра смерць ці пра каханне? ці гэта адно і тое ж… пра што?
мы толькі пабраліся. яшчэ хадзілі па вуліцы і трымаліся за рукі, нават калі ў краму йшлі… я казала яму: “я кахаю цябе”. але я не ведала яшчэ, як яго кахала…
але я не ведала яшчэ, як яго кахала! не ўяўляла…

ён пачаў мяняцца — кожны дзень я сустракала іншага чалавека… апёкі выходзілі напаверх… у роце, на языку, шчоках — спачатку з’явіліся маленькія болечкі, пасля яны разрасліся… слаёчкамі злазіла слізістая… плевачкамі белымі… колер твару… колер цела… сіні… чырвоны… шэра~буры… а яно такое ўсё маё, такое любімае! пра гэта не расказаць! пра гэта не напісаць!

на маіх вачах… у параднай форме яго засунулі ў цэлафанавы мех і завязалі. i гэты мех паклалі ўжо ў драўляную труну…
нават не далі труну абняць…
поўзаю ля магілы на каленях. заўсёды на каленях…
мне было дваццаць тры гады


Lirik lagu lainnya:

LIRIK YANG LAGI HITS MINGGU INI

Loading...