lirik lagu brutto – рокi (rocky)
[тэкст песні «рокi»]
[интра]
[?]
[куплет 1]
я заўсёды з павагай ставіўся да прафэсійнага спорту
верачы ў тайны сэнс гэтай нябеснай фізры
у магію гетраў і маек, цяжкіх ад салёнага поту
разбітых фізіяномій, што паказваюць па тэлевізары
дзеці працоўных, якія жывуць на спальных раёнах
зьбіраючыся на пустках за чорнымі цеплатрасамі
кожны вечар гуляюць ад абароны
вытоптваючы траву кітайскімі адыдасамі
[прыпеў]
бінтуеш запясьці. бяз морфію не засынае рокі
нібы золата ў рэках, шукаеш снатворнае ў венах
і, стаўшы пад грушу, б’еш яе, б’еш да запамарокі
нібы гэта яна вінавата ў тваіх праблемах
бінтуеш запясьці…
бінтуеш запясьці…
[куплет 2]
кожны з тых мальцаў хацеў бы стаць нармальным баксэрам
і падпісаць кантракт на баі дзе~небудзь у штатах
заваліш пару кубінцаў, зробісься мільянэрам –
і ганарары прасаджваеш, гуляючы на аўтаматах
зробісься чэмпіёнам, каб гэтыя ўсе прыдуркі
здымалі сабе на мабілы тваё ўзнагароджаньне
штомесяц адлічваеш грошы для дзіцячых прытулкаў
ніколі не забываючы аб сацыяльным паходжаньні
[прыпеў]
бінтуеш запясці. бяз морфію не засынае рокі
нібы золата ў рэках, шукаеш снатворнае ў венах
і, стаўшы пад грушу, б’еш яе, б’еш да запамарокі
нібы гэта яна вінавата ў тваіх праблемах
бінтуеш запясці…
бінтуеш запясці…
[брыдж]
[?]
перамагаеш дэпрэсію мэдычнымі прэпаратамі
сьпіш з пакаёўкамі, ладзіш мардабой з рэпартэрамі
пляжыш усё барахло, прынесенае спэкулянтамі
i заліваесься ў ложку залатою мадэраю
[?]
[прыпеў]
бінтуеш запясьці. бяз морфію не засынае рокі
нібы золата ў рэках, шукаеш снатворнае ў венах
і, стаўшы пад грушу, б’еш яе, б’еш да запамарокі
нібы гэта яна вінавата ў тваіх праблемах
бінтуеш запясьці…
бінтуеш запясьці…
Lirik lagu lainnya:
- lirik lagu kayo man – got time today
- lirik lagu lil khori – runaway
- lirik lagu guilherme de sá – mercúrio
- lirik lagu the marcy brothers – you’re not even crying
- lirik lagu wow (ita) – non sarà un addio
- lirik lagu yb (ar) – ten thousand hours
- lirik lagu fenda – manda foto de agora
- lirik lagu chivas – mam na twarzy krew i tym razem nie jest sztuczna
- lirik lagu sons of crom – victory
- lirik lagu maxfs – дай мне топ (give me top)