lirik.web.id
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

lirik lagu zaklon - šliach

Loading...

заклёны, праклёны
ня страчаны сэнс
ледзь чутныя стогны
скрозь восеньскі лес

забіты, забыты
схаваны ў зямлю
успаміны нібыта
спрадвеку я сплю

дзе сьпевы? дзе словы?
дзе трэбы той дым?
дзе голас чароўны
празрыстай вады?

між казак блукаю
губляюся ў снах
усе сьцежкі шукаю
і космас у вачах

і восень ~ нявеста мая
ці можа яна ня ведаць адказ?
ці буду яго ведаць і я?
ці можна вярнуцца ў мой час?

няспынна, няспынна іду
я лёсу больш не давяраю
глытаю гнілую ваду
і ўранку я не паміраю
далей за нябёсы мой шлях
вышэй за багоў яго мэта
бо ў іх, толькі попел у вачах
я бачыў, я ведаю гэта

и кроплі цёплай крыві
падаюць на жоўтае лісьце
ты, восень, маю трэбу прымі!
няма ў мяне іншага выйсьця


Lirik lagu lainnya:

LIRIK YANG LAGI HITS MINGGU INI

Loading...