
lirik lagu pomidor/off - быць беларусам (to be belarusian)
нараджэньне ~ заўсёды
гэта цуд і прысуд
так павялося, што ты
у гэты сьвет прыйшоў тут
ты не мядзьведзь
не вавёрка, ты ня лось і ня трус
цябе здалёк відаць
таму што ты ~ беларус!
тыповы прадстаўнік малога народу
у тваёй крыві цячэ і ганьба, і згода…
але ~ ня ўсё адразу
лепей метадычна
разгледзець пытаньне
антрапамарфічна
паводле дарвіна людзі пазлазілі з дрэваў
ну а ты атрымаўся ад нарманаў ды крэваў
гіпэрбарэй
ганарлівы істотна тым, што ты ~ не такі
бо ты ня кінуў балота
тут вельмі ўтульна
нібы ў матчыным улоньні
ежы хапае ~ таннай ды дробнай
геапалітычна ~ найлепшае месца
але пра балота ёсьць
іншая песьня
быць беларусам ~
што гэта значыць?
быць беларусам ~
цяжка патлумачыць!
быць беларусам ~
няпростая праца!
быць беларусам ~
людзьмі звацца!
як тое б ні было, й што б там не казалі ~
амаль тысячагодзьдзе ты
прапартызаніў
з кім ці супраць каго ~ гэта ўжо іншая справа!
але ж быў час калі ты сам сабе ўладарыў
гаспадароў было шмат
кожны хоча палову
і ў адным з падзелаў згубілася мова!
шукаць самому ~ марна
лепей узяць у суседзяў…
але пра мову больш ды лепш
напісана ў газэце
быць беларусам ~
што гэта значыць?
быць беларусам ~
цяжка патлумачыць!
быць беларусам ~
няпростая праца!
быць беларусам ~
людзьмі звацца!
ня ўсё так дрэнна ~
маеш акрамя праблемаў
прагрэс: радыяцыйную мутацыю генаў
выбачай, што малюнак ня вельмі вясёлы ~
пляма на мапе чырвона~шэра~зялёная
колер як колер ~ анічога вар’яцкага!
нібы глёс цячэ на вочы з~пад крывавай павязкі
памяркоўна надалей ты ў гісторыю крочыш…
ну што з табой рабіць, калі ты ўпарта ня хочаш
быць беларусам ~
што гэта значыць?
быць беларусам ~
цяжка патлумачыць!
быць/жыць беларусам ~
няпростая праца!
быць беларусам ~
людзьмі звацца!
Lirik lagu lainnya:
- lirik lagu kiuttibroke - sin tu amor me kiero drogar (remix)
- lirik lagu luminatus - flashes of reality
- lirik lagu almighty doug - mentally illed
- lirik lagu lxner & sorry! - sick love
- lirik lagu mavi phoenix - tonight i feel inspired
- lirik lagu tony shhnow - touch the sky
- lirik lagu john on a mission - bigger than life
- lirik lagu lamzo - j'regarde le ciel
- lirik lagu topi con le ali - liberi
- lirik lagu sunshine christo - montreal screw