lirik.web.id
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

lirik lagu palina - месяц (by) (month)

Loading...

[тэкст песні «месяц (by)»]

[куплет 1]
месяц будзе доўгі
паблізу толькі злыя~злыя воўкі
а ты для іх наіўная авечка
спалохана бяжыш
уцякае рэчка
душа дрыжыць, як на паветры свечка
яно ўсё так балюча, недарэчна
спалохана маўчыш
і хочацца завыць
няма чаго чакаць
як быццам снегапад

[пройгрыш]

[куплет 2]
сэрца як фісташка
зацягне рукі кабельная сцяжка
не кожны зразумее, як тут страшна
глядзець у пустату
ідзе бычок, хістаецца і плача
цярпенне хутка скончыцца, ён бачыць
я хутка ўпаду
[брыдж]
колькі так трымацца
мне хочацца кахаць і не баяцца
мне хочацца забыць пра ўсё адразу
зафарбаваць знутры
але сэрца не прабачыць ціхай здрады
у скронях б’юцца пульсам аўтастрады
я ведаю, на гэта змарнавана
занадта шмат любві

[аўтра]
давай па тармазах
трамвай ідзе ў дэпо
краіна ў слязах
ты ў ёй маё акно
ты ў ёй маё акно
ты ў ёй маё акно
ты ў ёй маё…


Lirik lagu lainnya:

LIRIK YANG LAGI HITS MINGGU INI

Loading...