lirik.web.id
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

lirik lagu palina - культура (culture)

Loading...

[тэкст песні «культура»]

[куплет 1]
мяне электрычныя сонцы сьляпучым праменьнем залілі
я чую, як шэпчуць на вуха драты празь бясконцыя мілі
сакрэты, што йдуць праз увесь зямны шар

[куплет 2]
на дзікіх шалёных вакзалах — шынкі
скуль народы за хвілю кудысьці памчацца па шпалах
у чэраве лакаматываў, прыручаных цёмных пачвар

[куплет 3]
ляціць то зялёны, то ў золаце, то беласьнежна~яскравы
да рэек прыкуты бягун~краявід
паўзуць праз тунэлі і горы рухавыя дзеткі~саставы
якіх нарадзілі руда і граніт

[куплет 4]
з кубічных сталіцаў у сэрца пустынь, на чужыну й радзіму
глытаючы мэрыдыяны, у клубах дрыготкага дыму
праз поўнач і поўдзень, на захад з усходу
імчыцца цягнік апантаны ў таемны канец, як пасол чалавечага роду

[куплет 5]
у прызьме крыштальнай мне сонцаў гараць маякі
бо я — чалавек, цар зямных і падводных краінаў!
я песьня металу, якой між лясоў і далінаў
гучаць уначы цягнікі, гучаць уначы цягнікі, гучаць уначы цягнікі…


Lirik lagu lainnya:

LIRIK YANG LAGI HITS MINGGU INI

Loading...