lirik.web.id
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

lirik lagu няміга (niamiha) - спыталі ў мора (they asked sea)

Loading...

[тэкст песні “спыталі ў мора”]

[куплет 1]
твае валасы пахнуць соллю марской
табе даражэй за ўсё свабода
а мне даражэй за ўсё быць с табой
і гэтак будзе заўсёды

птушкі ўвечары неба фарбуюць чырвоным
я застаюся на беразе з імем ягоным
птушкі ўвечары неба фарбуюць чырвоным
я застаюся на беразе з гэтым праклёнам

[прыпеў]
адкажы, спыталі ў мора
ад якога ты салёнае гора?
але мора змоўчае, мора ўсе тайны хавае з сабой
толькі ў ночы зламаныя мачты збірае прыбой

[куплет 2]
неба распятае крыламі хмар
неба маланкамі крэсліць твой шлях
я назаву самы хуткі дракар
імем тваім, і будзе так

колькі ў шторм трымаць нацягнутым тросам?
зараз пра гэта вядома адным альбатросам
птушкі ўвечары неба фарбуюць чырвонным
я застаюся на беразе з гэтым праклёнам
[прыпеў]
адкажы, спыталі ў мора
ад якога ты салёнае гора?
але мора змоўчае, мора ўсе тайны хавае з сабой
толькі ў ночы зламаныя мачты збірае прыбой

[брідж]
адкажы, адкажы

[аўтра]
але мора змоўчае, мора ўсе тайны хавае з сабой
толькі ў ночы зламаныя мачты збірае прыбой
але мора змоўчае, мора ўсе тайны хавае з сабой
толькі ў ночы зламаныя мачты збірае прыбой


Lirik lagu lainnya:

LIRIK YANG LAGI HITS MINGGU INI

Loading...