lirik.web.id
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

lirik lagu крамбамбуля (krambambula) - dolce vita

Loading...

[тэкст песьні “dolce vita”]

[куплет 1]
а ён хацеў жыццё пражыць прыгожа
ды неяк пражывалася трывожна
начальнік на рабоце лае матам
а дома жонка выганяе з хаты
а сын прыносіць двойкі i адзінкі
такія вось “вясёлыя карцінкі”
ён мроіў пра аттолы, мора, пальмы
а тут завод і цэх інструментальны

[прыпеў]
дзе ж ты, дзе ж ты, дольчэ віта, бўэна віста дзе ж ты, дзе?
дзе тэкіла~маргарыта, адтапырка кожны дзень?
дзе ж, дзе ж ты, дольчэ віта, бўэна віста дзе ж ты, дзе?
дзе тэкіла~маргарыта, адтапырка?…

[куплет 2]
ён марыў пра курортныя раманы
ды быў жыццём сувора пакараны
бо жонка зіна і сяброўка зоя
і блізка не цягнулі да “плэйбою”
а горад, дзе ён жыў, быў нейкі шэры
ну, карацей, не рыа~дэ~жанэйра
наўкол не апалёны і вэнэры
а злодзеі і міліцыянэры
[прыпеў]
дзе ж ты, дзе ж ты, дольчэ віта, бўэна віста дзе ж ты, дзе?
дзе тэкіла~маргарыта, адтапырка кожны дзень?
дзе ж, дзе ж ты, дольчэ віта, бўэна віста дзе ж ты, дзе?
дзе тэкіла~маргарыта, адтапырка?…

[куплет 3]
па пошце атрымаў я фотаздымак
там ён у таварысьтве дзьвух бляндынак
а ззаду акіян, пясок і пальмы
ну, хто бы мог падумаць, ёлкі~палкі…
ды піша, што ўсё яго дастала
душа больш не жадае карнавалу
а прагне ў родны цэх інструментальны
дзе віртуозна лаецца начальнік

[прыпеў]
дзе ж ты, дзе ж ты, дольчэ віта, бўэна віста дзе ж ты, дзе?
дзе тэкіла~маргарыта, адтапырка кожны дзень?
дзе ж, дзе ж ты, дольчэ віта, бўэна віста дзе ж ты, дзе?
дзе тэкіла~маргарыта, адтапырка?…


Lirik lagu lainnya:

LIRIK YANG LAGI HITS MINGGU INI

Loading...