lirik.web.id
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

lirik lagu зэт (zet (by)) - дзяржтэлерадыё (state television)

Loading...

[куплет]
адзін мой сябар так любіў глядзець праграмы
што зьненавідзеў бацьку роднага ды маму
глядзеў бт, глядзеў, глядзеў, глядзеў бт
а уяўляў, што мае пісталет тт

пасьля прагляду чарговае праграмы
ён учыніў у родным горадзе пагромы:
пабіў бабулю, падпаліў прыют сіроцкі
і рагатаў, а сьмех быў нейкі ідыёцкі

ну як магла адна малая калыханка
справакаваць такую жудасную п’янку?
і мардабой, і гвалт, і нейкае вар’яцтва
дальбог, міліцыі патрэбна разабрацца

[прыпеў]
дзяржтэлерадыё
дзяржтэлерадыё

[куплет]
другі мой сябар слухаў радыёэфіры
бо працаваў у вінна~водачным касірам
а там штодня раўла радыёкропка
ну, вось і слухаў ён праграмы нетаропка
ну, вось і слухаў, вось і слухаў, вось і слухаў
але праз год ужо набыў хваробу вуха
і пра надоі ўсё крычэў, пра ураджаі
і як мы злодзеяў і здраднікаў саджаем

а на раёне яго так не залюбілі
што неяк стрэлі пасьля працы ды пабілі
а перад тым яны гарэлкі многа пілі
што ў ягоным вінна~водачным купілі

[прыпеў]
дзяржтэлерадыё
дзяржтэлерадыё

[куплет]
адна жанчына, што звалася проста зіна (зіна!)
упадабала кожны дзень глядзець навіны
і цераз тыдзень і схуднела, і ўчарнела
нібы ўвесь тыдзень і ня піла, і ня ела

раней~то моцная была, нібыта сьвінка
і працавала прадаўшчыцаю на рынку
ну, а цяпер адно гаруе і бядуе
усё расею ды амерыку шкадуе

ну, вось і ўсё, я ўжо ня слухаю нічога
адно займаюся я толькі ёгай, ёгай
паеду ў індыю, сяджу на чамаданах
натхнёны досьведам людзей вышей згаданых
[прыпеў]
дзяржтэлерадыё
дзяржтэлерадыё

дзяржтэлерадыё
дзяржтэлерадыё


Lirik lagu lainnya:

LIRIK YANG LAGI HITS MINGGU INI

Loading...