lirik lagu адарвірог (adarviroh) - адарвірог (adarviroh)
ішоў шляхціч лесам~полем, ён дамоў вяртаўся
на зямлі чужой хлапчына з ворагам змагаўся
ды ішоў дадому шляхціч, моцна ён стаміўся
па дарозе знайшоў вёску, ноччу там спыніўся
ледзь ўвайшоў туды хлапчына – жыхары сказалі
быццам недзе яны д’ябла побач сустракалі
ды няма жыцця ў вёсцы, пакуль побач д’ябал
нельга, каб жанчын ён гвалціў ды амбары спальваў
зноў трымай свой меч, ваяр, хутка будзе бойка!
рогі д’яблу абламай, хай паскуда войкне!
зноў трымай свой меч, ваяр, хутка будзе бойка!
рогі д’яблу абламай, хай паскуда войкне!
дзень прайшоў, другі прайшоў, д’ябал не з’яўляўся
быццам пана маладога моцна ён спужаўся
вось ужо і спаць збіраўся лыцар наш славуты
бачыць ён ў сваім акне д’ябала~паскуду!
зноў трымай свой меч, ваяр, хутка будзе бойка!
рогі д’яблу абламай, хай паскуда войкне!
зноў трымай свой меч, ваяр, хутка будзе бойка!
рогі д’яблу абламай, хай паскуда войкне!
ляснуў шабляй шляхціч – шабля паламалась
д’ябал толькі рагатаў – грудзі уздымалісь
моцна шляхціч раззлаваўся, ды за рог схапіўся!
а нагой сваёю ляснуў між рагоў скаціне!
д’ябал рваўся, роў і біўся, ды агнём пляваўся
але лыцар наш славуты нават не вагаўся!
ляснуў раз, другі, чацверты – рог і адваліўся!
д’ябал з ёнкам ды скуголлем ў пекла праваліўся!
зноў трымай свой меч, ваяр, хутка будзе бойка!
рогі д’яблу абламай, хай паскуда войкне!
рогі д’яблу абламай, лей туды вадзіцы
там яна ў гарэлку пераўтварыцца!
будзем есці, будзем піці, ў вёсцы будзе шчасце
будзем разам перамогу лыцара спраўляці!
Lirik lagu lainnya:
- lirik lagu the imperials - he made my life come together
- lirik lagu lil blacky - lowrider girl
- lirik lagu sewerperson - unreleased acoustic song (snippet)
- lirik lagu kidd drippy - empty promises
- lirik lagu jordanisdead - hostage
- lirik lagu the moviegoers - besides
- lirik lagu acceptance - june 1985
- lirik lagu bigwinnn - rock wit you
- lirik lagu negev - dejavu de ontem
- lirik lagu eskuadrón del vicio - violencia bajo control