lirik.web.id
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

lirik lagu nevika (невика) - пакліч (call me)

Loading...

[тэкст песні “пакліч”]

[куплет 1]
мае пабітыя крылы болей не могуць
узняць мяне да нябёс, шукай дапамогу
маім лёгкім так цесна, дзе маё паветра?
можа, яго забраў нехта, а можа, так трэба…

[прыпеў]
пакліч мяне, я забяру ўсё
а можа, нічога з сабою
толькі пакліч мяне, бо я так хачу
адчуць сябе зараз як дома
ты толькі пакліч мяне
пакліч мяне
пакліч мяне
пакліч мяне

[куплет 2]
вось бы мне азірнуцца, а ты побач са мной
і ў вогнішчы тлее мінулы наш дзень
у ясным небе так ціха, за маёй спінай
разгараецца першы сонечны прамень
а я так далёка~далёка хачу збегчы
і мне не мае месца
а~а~а~аа, закрыю далонямі свае вочы
мне гэта ўсё здаецца
ведаеш, час жа не лечыць
і нават лепшая кава
апынуцца бы зараз мне дома
вось гэта іншая справа
хай навокал знаёмыя рэчы
і ўсе сцены хаваюць сакрэты
але мой дом там, дзе ты
[брыдж]
пакліч мяне
пакліч мяне
пакліч мяне
пакліч мяне

[прыпеў]
пакліч мяне, я забяру ўсё
а можа, нічога з сабою
толькі пакліч мяне, бо я так хачу
адчуць сябе зараз як дома
пакліч мяне, я забяру ўсё
а можа, нічога з сабою
толькі пакліч мяне, бо я так хачу
адчуць сябе зараз як дома


Lirik lagu lainnya:

LIRIK YANG LAGI HITS MINGGU INI

Loading...