lirik.web.id
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

lirik lagu nevika (невика) - дэпрэсія (depression)

Loading...

[тэкст песні “дэпрэсія”]

[куплет 1]
так прыемна бачыць цябе сёння ў гэтым месцы
ты амаль мяне пазнала, быццам я – не я
не знаходжу свае справы і не чую сэрца
я цябе вітаю, вітаю, мая дэпрэсія

[перадпрыпеў]
што паведаміш мне сёння?
можа, нагадаеш мне пра раны, што ніяк не загаіць, а
толькі я цябе прашу, як бы дрэнна ні было
мне не дазваляй яму званіць (так)

[прыпеў]
меладычнай песней свой настрой
змяню з “сумна” на “весела”
мне не трэба засынаць адной
я ў абдымках дэпрэсіі
яна абдымае моцна і ўтульна, як ніхто, о
чуеш, нават ён так не абдымаў
я ляжу з гадзіну на падлозе і ніхто (зусім ніхто)
акрамя яе так і не запытаў

[постпрыпеў]
як мае справы? (справы!) што будзе далей?
а як мае справы? а дзе мае справы?
[куплет 2]
я ўжо дарослы чалавек, хтосьці скажа (а, а)
што патрэбна ўсё самой вырашыць (вырашыць, ах)
рукі цягнуцца зрабіць дрэнна сабе
але памятаю, абяцала маці не паліць (о~о)

[брыдж]
ніхто не зможа за цябе зрабіць твой крок (твой крок)
ніхто не пражыве твой боль ні на глыток (а~а)

[прыпеў]
меладычнай песней свой настрой
змяню з “сумна” на “весела”
мне не трэба засынаць адной
я ў абдымках дэпрэсіі
яна абдымае моцна і ўтульна як ніхто, о
чуеш, нават ён так не абдымаў
я ляжу з гадзіну на падлозе і ніхто (зусім ніхто)
акрамя яе так і не запытаў

[постпрыпеў]
як мае справы? што будзе далей?
а як мае справы? а дзе мае справы?


Lirik lagu lainnya:

LIRIK YANG LAGI HITS MINGGU INI

Loading...