lirik.web.id
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

lirik lagu naviband - свяці (shine)

Loading...

[тэкст песні “свяці”]

[куплет]
халодны вецер абвівае мае сны
навошта богу бачыць гора на зямлі?
у гэтым горадзе згубіліся й знайшлі, знайшлі
мы прысвячалі маладосці ўсе песні
мы чулі праўду сярод шэрых праспектаў
і абяцалі заставацца навечна, вечна

[прыпеў]
дзе маё сонца будзе свяціць?
у шэрае неба шэптам крычым
сёння ізноўку буду маліць
толькі прашу свяці
дзе маё сонца паліць кастры?
чорнымі крыламі ўздымаюць пыл
сёння ізноўку буду маліць
толькі прашу свяці

[брыдж]
дзе мой родны кут? дзе мае аблокі?
песні па дварах, залатыя ночы
вернецца вясна, вернецца аднойчы…
дзе мой родны кут? дзе мае аблокі?
песні па дварах, залатыя ночы
вернецца вясна, вернецца аднойчы…
[прыпеў]
дзе маё сонца будзе свяціць?
у шэрае неба шэптам крычым
сёння ізноўку буду маліць
толькі прашу свяці
дзе маё сонца паліць кастры?
чорнымі крыламі ўздымаюць пыл
сёння ізноўку буду маліць
толькі прашу свяці

[постпрыпеў]
свяці
свяці
сёння ізноўку буду маліць
толькі прашу свяці


Lirik lagu lainnya:

LIRIK YANG LAGI HITS MINGGU INI

Loading...