lirik lagu n.r.m. – bamžy
[тэкст песні «bamžy»]
[куплет 1]
ну карацей, я выйшаў ранкам з хаты
зусім здаровы, не зусім багаты
іду, гляджу на неба ды на глебу
наўпрост і ўбок, направа ды налева
наўпрост адно — вар’яты ды маньякі
налева — валацужныя сабакі
і лепей вам ня бачыць што направа
і ўсё адно — мы зробім нашу справу
[прыпеў]
і будзе так, як трэба нам
і будзе так, як трэба нам
і будзе так, як трэба нам
і будзе так, як трэба нам
[куплет 2]
мужчыны п’юць, а потым прагнуць бою
жанчыны прагнуць міру ды спакою
на гэтай глебе надта ўрадлівай
міжполавыя творацца канфлікты
які народ? якая нахрэн мова?
народ дурны, ён любіць жыць хрэнова
а я люблю народ, хоць неўзаемна
люблю любіць, любіць заўжды прыемна
[прыпеў]
і будзе так, як трэба нам
і будзе так, як трэба нам
і будзе так, як трэба нам
і будзе так, як трэба нам
[гітарнае сола]
[куплет 3]
ну вось і ўсё, вяртаюся дадому
і небагаты, і ўжо нездаровы
паўсюдна грып, і іншая зараза
ну паспрабуй здаровым тут застацца
але пляваць, сябе мы зробім самі
прыгожымі дзяржаўнымі мужамі
ці бруднымі ванючымі бамжамі
вось кім захочам, тым сябе і зробім
[прыпеў]
і будзе так, як трэба нам
і будзе так, як трэба нам
і будзе так, як трэба нам
і будзе так, як трэба нам
Lirik lagu lainnya:
- lirik lagu kdon – street prayers
- lirik lagu byusukii – lembranças
- lirik lagu weezing – loco
- lirik lagu tobosto – mentality of genesis
- lirik lagu camoflaw – take a trip! (with eddie franco)
- lirik lagu yumbs & kelvin momo – mali ye phepha
- lirik lagu redwlf – messed up
- lirik lagu alex22 – più su
- lirik lagu tasha & tracie – fortal
- lirik lagu motive – o’nu