lirik.web.id
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

lirik lagu leibonik - hramadzianin

Loading...

[chorus 1]
я грамадзянін рэспублікі бедаў
я грамадзянін рэспублікі слёзаў
мой пашпарт хіба што як корку ад хлеба
любіць ці ў дзяцінстве, ці ў старасці можна

я грамадзянін рэспублікі болю
дзе звыклі цярпець усе наезды і кпіны
мае гарады пазасыпалі соллю
я ўраджэнец транзітнай краіны

[verse 1]
колькі ліць у кактэйль бензін, як пры стральбе не збіць дыханне
больш за тыдзень мне даносіць мая стужка ў інстаграме
колькі бежанцаў з усходу запусцілі малдаване
калі доўгая сірэна — лепш ляжаць хавацца ў ванне

і пакуль былы мой сябра шчокі дзьме і дроча ў сочы
іншы эмігрант з данецку ў кіеве не спіць у ночы
за ўсіх тых хто ў метро спіць на голым чамадане
прачытаю перад сном памяркоўнае літанне

кто на кіеў у бтры едзе ўночы
хай вернецца ў растоў, але не вернуцца вочы
хай хлопец заўральскі абдыме дома мамку
а ногі хай пакіне пад сумамі ў танку
хай збіты пад харкавым у верталёце
калі зможа, напіша: абгарэў на рабоце
хай чорнае мора каскамі пазасыпе
астраханскага духа ў самым поўным экіпе
[chorus 2]
я грамадзянін рэспублікі бедаў
я грамадзянін рэспублікі злосці
як быццам бы стронцый з чарнобыльскіх вежаў
нянавісць асела глыбока ў косці
і покуль там смерць пагражае з нябёсаў
хай топчуць мой пашпарт у брудзе і гноі
з двайным грамадзянствам краіны начосаў
і незалежнай рэспублікі мроі


Lirik lagu lainnya:

LIRIK YANG LAGI HITS MINGGU INI

Loading...