lirik.web.id
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

lirik lagu leibonik - 169-145

Loading...

[kuplet 1]
мінск лістападаўскім ветрам здувае, увесь дол у дробнага лісця крупе
заснулі на зіму катамараны насупраць дома~музея рсдрп
не самая цёплая сёлета восень, але нешта ўнутры мяне так мякенька грэе
што хочацца верыць — нешта харошае ёсць і ў гэтым усратым доме~музеі

свет стаў у нейкую кропку стабільнасці, у сталоўках стабільна праціўны кампот
у палацы мастацтваў ярмарка футра, ярмарку мёду і наадварот
ля бдэу зусім выпадкова ў лоб сутыкнуліся двое ілбом:
яна з журналам групы пад пахай, і ён — у шортах пад пінжаком

ну што тут такога? было і было, і ляцець бы далей, ну ёсць яшчэ справы:
забраць на вакзале пасылку ад мамкі, завезці ў абшчагу і зноўку на пары
хто б мог падумаць, пасля той сустрэчы як шмат ў памяці змогуць заняць
пакоі адзін аднаго ў інтэрнаце — сто шэсцьдзесят дзевяць і сто сорак пяць

цягнуцца ў неба тралейбусаў рогі
трамваі па рэйках паўзуць слімакамі
хто ж ведаў, што так цесна дарогі
сплятуцца ў адну пад сухім лістамі
глінтвейн у меню дадалі кафэшкі
усохлі каштаны ў чаканні марозу
хто б мог ведаць тады, што іх сцежкі
сплятуцца ў адну на рагу ля нархозу

[kuplet 2]
так пачалося і хутка ўзрасло каханне памерам пад самыя зоры
і разуменне, што грошы не тут, а недзе ў далёкім чужым нуменоры
і вось самалёт іх над хвалямі прэ туды, дзе заробяць яны мільярд
такі сабе, блін, варыянт work & travel дзе travel a little, but work very hard
work very шмат, work за капейку! што, work~life balance? ніколі не чулі!
жыццё — не каробка цукерак, не цукар, не мёд, і не келіхі з кіндзмараулі
і як ні хацелася ўсё і адразу, і як бы не прагнула сэрца палёту
дзень у дзень, дзень у дзень, з году ў год: работа, вучоба, работа, работа

выграблі неяк, няма як спыніцца, калі ўжо далёка заплыў за буйкі
п’еса складаная, добра, што ім давялося іграць у чатыры рукі
упартай хадою дайшлі да жыцця, дзе за ўсё, што было, ні кроплі не шкода:
дзе ён актуарый, яна антраполаг, дзе дзеці, дзе дом, дзе каханне і згода

цягнуліся ў неба тралейбусаў рогі
трамваі па рэйках паўзлі слімакамі
хто ж ведаў, што цесна дарогі
сплятуцца ў адну пад сухім лістамі
глінтвейн гасцям налівалі кафэшкі
сохлі каштаны ў чаканні марозу
хто бы мог ведаць тады, што іх сцежкі
сплятуцца ў адну на рагу ля нархозу

[kuplet 3]
чую здалёку нямое пытанне: што ты, сярога, нам выдаў за дзіва?
дзве тысячы сімвалаў налапатаў, і ў іх выпадкова ні слова пра піва?
ты што, асмялеў паказаць нам нарэшце свой верш, напісаны ў шаснаццаць гадоў?
дзе мета~іронія? чаму так сур’ёзна? што за ванілька? ты што, рыжкоў?

не, я не аб’еўся магічных грыбоў. спакойна, рабяты, гэта апяты
восень — час лірыкі пагатоў, восень — адно юбілейныя даты
усё, што сёння я вам распавёў, як водзіцца, based on a true story
мяне папрасіла аб тым гераіня — тая, якая жыве за тры моры
насця з ліды, дзе свае флюіды, дзе, як і ў ашмянах, жыццё без прыўкрас
і звязвае ніткаю тонкаю нас гісторыя даўняя, як піраміды
у летніку школьным, дзе дзеці напрыканцы слёзна пішуць прызнанні ў анкеце
у пакоі насупраць, дзе насця жыла, я пачуў упершыню nrm на касеце

і каб не тое лета пад гродна, усё такой бы была пастаянная планка
падумаеш, троху меншы быў сусветны лічыльнік згадак слова “фіранка”
так жа паўзлі па мінску тралейбусы, і трамваі з рэйкаў ганялі лісты
усё было б тое самае, але быў іншы я. а ты?

мы жывём пад зямлёй, жывём пад асфальтам, мы добра бачым у цемры
мне не трэба літасці і шкадавання, але ўнутры ўсё жывое, а не кансервы
я чую ўсе шолахі і як скрабецца нешта глыбока цішком
і ўсё, што мне трэба, — гэта хоць троху гісторый з харошым канцом


Lirik lagu lainnya:

LIRIK YANG LAGI HITS MINGGU INI

Loading...