lirik lagu leibonik - тупыя песьні (dumb songs)
[куплет 1]
ты глянь шо робіцца
як сьнегу наваліла рана
лёнь, шо там сёння ў святцах?
цікава як жыццё ў чэлентана?
у гэтым месяцы наогул дзевам нешта…
… цяжкавата
не тое што стральцам і рыбам ~
там “акуна і матата”
наогул неяк мутна
нейкая апація
больш не вабіць піва
і мерапрыяція
лянота чысьціць зубы
і хадзіць у клубы
а што як заўтра хірасіма?
нахера мне тыя зубы
doom~scrolling ~ суцэльны негаціў
ой дзякуй богу паца~ваца недажыў
ды што мне тут жаліцца амаль не зачапіла
надзея засталася ў школе з мелам і фрамугай
у лепшае заўтра верыцца даўно з натугай
авітаміноз і зноўку змены ў клімаце
гаруем і змагаемся без toxiс~positivity
жыву ў стрэсе як памела? на батуце
але не сцу ў кампот, рабі нармальна ~ нармальна будзе
карму не падманеш хоць пукні? хоць трэсні
днямі зыруся ў акно і пішу тупыя песьні
[прыпеў 1]
тупыя песьні
ну без нагрузкі
тупыя песьні
я пішу для вас, малюскі
тупыя песьні
ну гэта як бакенбарды
тупыя песьні
эўкарыёты, нас трыліярды
[куплет 2]
тупыя песьні ~ нялёгкая праца
каб зрабіць такую песьню трэба пастарацца
серый шо ты гоніш? які ты бля гюго?
хай піша мудрагеліста той каму сказаць няма чаго
пагляджу што раюць сёння дзевам гараскопы
і зраблю такую песьню каб раслі ахопы
ніводны нейрон у мазгу каб не скробся?
на інтэлект сабакі, максімум мопса
метафары ~ не, гэта занадта
не дай бог у песьне бузе штосьці незразумела раптам
мокры як піва, цёплы як мама
душны як прэдсідацель горвыканкама
самый налепшы з андэрграўнд карняплодаў
я хацеў бы стаць як паоло каэльё для піцекантро́паў
так што пісаць не перастану
біі гамінідаў ~ ратуй гандвану!
[прыпеў 2]
тупыя песьні
абсалютна без нагрузкі
тупыя песьні
я пішу для вас, малюскі
тупыя песьні
ну гэта як бакенбарды
тупыя песьні
эўкарыёты…
тупыя песьні
каб весяліліся батанікі і хлебаробы
тупыя песьні
я не бачу вашых рук, амёбы
тупыя песьні
каб іх спявалі і на дыбе і на зыбе
тупыя песьні
я іх расціў для вас на самым лепшым чайным грыбе
Lirik lagu lainnya:
- lirik lagu cowboyclicker - npc
- lirik lagu dan mangan - maggie's farm
- lirik lagu rms & shevya - glass faces
- lirik lagu youngmza - damn! (like it)
- lirik lagu kaco - otrotonto en 2016
- lirik lagu hitemupty - tender
- lirik lagu dj fbk - locura tectônica (rj version) (super slowed)
- lirik lagu wave painter - 17
- lirik lagu yesir!, blumfy - souls!
- lirik lagu audrey sherman - x-ciety/x-society